Афіцыйны сайт
5 красавіка 2018

Увага! Стартаваў Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»

 У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 2 красавіка 2018 года Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года".

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях: 
  • Паспяховы старт;
  • Стабільны поспех (у гэтай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
  • Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці;
  • Эфектыўны бізнес у сферы паслуг.
  • Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у Конкурсе павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2018 года. Удзел у конкурсе бясплатны.

Жадаючым прыняць удзел у Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года» суб'ектам гаспадарання варта звяртацца ў кабінет 310 сектара па рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальніцтву аддзела эканомікі Ваўкавыскага райвыканкама, тэл. (801512) 45026, e-mail: volk.egr@mail.ru.

Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець тут.

Спяшайцеся стаць лепшымі!