Афіцыйны сайт

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Алекшыцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларус. Адукацыя вышэйшая, у 1983 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці агранамія, у 2009 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе аграномам - аграхімікам саўгаса «Арэвічы» Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля праходжання тэрміновай воінскай службы, у 1984 годзе, працаваў загадчыкам вытворчага участка, намеснікам старшыні праўлення калгаса імя Леніна Бераставіцкага раёна, затым старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Алекшыцы» Бераставіцкага раёна. Са жніўня 2006 года працаваў старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта. У жніўні 2011 года назначаны старшынёй Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2016 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гродзенскай вобласці.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны і медалём «За працоўныя заслугі».

Жанаты, мае траіх дзяцей.