Афіцыйны сайт

Фізкультура і спорт

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў раёне маецца 180 спартыўных збудаванняў, з іх: 1 стадыён, 1 лёгкаатлетычны манеж, 4 басейна, 39 спартыўных залаў, 6 стралковых ціраў, 95 гульнявых пляцовак і палёў. У 2 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах культывіруюцца 10 відаў спорту: футбол, лёгкая атлетыка, валейбол, настольны тэніс, дзюдо, вольная барацьба, гандбол, тэніс, конны спорт, плаванне.

Прадстаўнікі раёна рэгулярна ўваходзяць у склад нацыянальных каманд рэспублікі. Наталля Сафронникова ў 2004 годзе стала чэмпіёнкай свету па лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 200 м. у закрытых памяшканнях, яна ж прымала ўдзел у ХХVIII летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах, дзе заняла 5 месца ў эстафетным бегу 4х100 метраў. Чэмпіёнкай маладзёжнагачэмпіянату свету 2004 года па барацьбе самба стала наша зямлячка Юлія Эйсмант. Алег Вераціла і Яўген Савасцьянаў  у складзе нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце Еўропы па футболе сярод моладзевых каманд 2011 года, які праходзіў у Даніі, занялі трэцяе месца і дапамаглі заваяваць пуцёўку на летнія Алімпійскія гульні 2012 года ў Лондане. На Алімпійскія гульні ў склад каманды Рэспублікі Беларусь па футболе былі ўключаны Вераціла Алег і Вітус Максім. У 2013 годзе чэмпіёнам Свету па шашках «бліц» стаў наш зямляк Ігар Міхальчанка, а ў 2014 годзе на чэмпіянаце Еўропы ён заняў два першыя месцы ў раздзелах «бліц» і «абсалют» і па выніках выступленняў яму аўтаматычна павінна быць прысвоена званне міжнароднага гросмайстра.

У г. Ваўкавыску знаходзіцца адна з лепшых у Беларусі мотакросавая траса, дзе праведзена два этапу чэмпіянату Еўропы ў класе матацыклаў да 250 см3  і этап чэмпіянату свету на матацыклах з каляскамі. Рэгулярна тут праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь у розных класах матацыклаў.

У раёне па лініі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму праводзіцца больш за 60 розных спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў з агульным ахопам удзельнікаў больш за 9 тыс. чалавек,куды ўваходзяць круглагадзічная спартакіяда сярод працоўных калектываў па 13 відах спорту, спартакіяда сярод калектываў сельскагаспадарчых арганізацый па 8 відах, акрамя таго, праводзяцца спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства па міні-футболе, футболе, стрытболе, настольным тэнісе, шашках, шахматах, а таксама спаборніцтвы па футболе і валейболе сярод дзяцей і падлеткаў сельскай мясцовасці ў праграме спартакіяды «Каласок» і іншыя мерапрыемствы.

Традыцыйнымі сталі спаборніцтвы на прызы Герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Жолудзева, К. Нуржанава, С. Мядзведзева, турніры па розных відах спорту, прысвечаныя памятным датам і дзяржаўным святам.