Адукацыя
АГУЛЬНАЯ
СЯРЭДНЯЯ АДУКАЦЫЯ
Адукацыйную
прастору раёна прадстаўляюць на 1 верасня 2016 года 22 установы
адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі (гімназіі - 2, сярэднія школы - 12, вучэбна-педагагічныякомплексы "дзіцячы сад – сярэдняя школа" - 7, вучэбна – педагагічны комплекс "дзіцячы сад – базавая школа"- 1).


У
рамках мерапрыемстваў па эканоміі і больш рацыянальным выкарыстанні бюджэтных
сродкаў з 1 верасня 2016 г. адбылося аб’яднанне дзвюх устаноў адукацыі ў адну (ДУА «Пачатковаяшкола г.п. Краснасельскі" далучана да ДУА "Сярэдняя
школа г.п.Краснасельскі" ) і адна рэарганізавана (ДУА «Рэплеўская
сярэдняя школа» - у ДУА «Рэплеўскі
навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа») .
У 2016/2017 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй
адукацыі раёна ў 440 класах навучаюцца 7579 вучняў. Сярэдняя
напаўняльнасць класаў складае 17,6 вучняў, сярэдняя
напаўняльнасць класаў у гарадскіх установах агульнай сярэдняй адукацыі - 21,1, у сельскіх - 8,0


Якасць
адукацыйнага працэсу на ўсіх узроўнях адукацыі забяспечваюць 1009 педагогаў, з іх 38 маладыя
спецыялісты. Вышэйшую адукацыю маюць 88,9% педагогаў
устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Вышэйшую і першую
кваліфікацыйную катэгорыі маюць 79,3% педагогаў.
Ва
ўсіх сельскіх установах агульнай сярэдняй адукацыі заняткі арганізаваны ў 1 змену, у 7 гарадскіх– у 2 змены. У
другую змену навучаецца 1881 вучань (24,2%), у
мінулым годзе 1845 (24,2%). У 15 установах
арганізавана работа 21 групы падоўжанага дня для 458 вучняў.
На
базе ўстаноў дашкольнай адукацыі навучаюцца ў 6 першыхкласах 126 вучняў, на базе ўстаноў агульнай
сярэдняй адукацыі – у 39 класах 666 вучняў.
На базе рускамоўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
працуюць 11 класаў (98 вучняў) з
беларускай мовай навучання.
У 11 установах
агульнай сярэдняй адукацыі навучанне ажыццяўляецца на беларускай мове (922 вучня).


У
трох установах адукацыі працуюць 4 спецыялізаваныя класы
па спорце: у ДУА "СШ г.п. Краснасельскі" - два класы (40 вучняў), ДУА "Сярэдняя
школа №5 г. Ваўкавыска" – адзін клас (21 вучань), ДУА "Сярэдняя школа №7 г. Ваўкавыска" – адзін клас (18 вучняў). У пяці
ўстановах працуюць класы прававой накіраванасці: ДУА "Гімназія №1 г. Ваўкавыска" - два класы (25 вучняў), ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Ваўкавыска" – адзін клас (8 вучняў), ДУА "Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска" – адзінклас (21 вучань), ДУА "Сярэдняя школа №7 г. Ваўкавыска" – адзін клас (5 вучняў), ДУА "Сярэдняя школа №2 г.п. Рось"
- адзін клас (6 вучняў).
На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі для 21 вучня XI класаў дзяржаўных устаноў
адукацыі «Вярэйкаўская сярэдняя школа», «Гнезнаўскі
навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняяшкола», «Шылавіцкая сярэдняя школа», «Рэплеўскі
навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняяшкола» арганізавана прафесіянальнае навучанне па
спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст катэгорыі «А».
Адукацыйны
працэс арганізаваны ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня і пяцідзённага
вучэбнага тыдня.
У 2016/2017 навучальным годзе 431 вучань X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вывучаюць
асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні ў рамках профільнага навучання (13 устаноў адукацыі).
Для 625 дзяцей (527 вучняў і 98 дашкольнікаў) на падставе
рашэння Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта № 605 ад 30 жніўня 2016 года арганізаваны падвоз: для 579 – школьнымі аўтобусамі, 37 – прыгарадным
грамадскім транспартам, 9 – асабовым транспартам. Школьным
транспартам здзяйсняецца падвоз 92,6% навучэнцаў, якія маюць патрэбу ў падвозе.
Арганізавана
індывідуальнае навучанне на доме 47 хворых дзяцей, у тым ліку 45 – да канца навучальнага года. Па
адукацыйнай праграме агульнай сярэдняй адукацыі навучаецца 14 вучняў
і 31 – па спецыяльных праграмах.