Афіцыйны сайт

Карысная інфармацыя

Інфармацыя  для асоб, якія ўступаюць у шлюб

 

Рэгістрацыя заключэння шлюбу праводзіцца органам ЗАГС на падставе пададзенага асобамі, якія ўступаюць у шлюб, сумеснай пісьмовай заявы аб рэгістрацыі заключэння шлюбу.

 Заключэнне шлюбу адбываецца ў тэрмін, узгоднены асобамі, якія ўступаюць у шлюб, з органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, але не раней  чым праз тры дня і не пазней чым праз тры месяца з дня звароту.

У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, наяўнасцю агульнага дзіцяці або асобымі абставінамі, шлюб можа заключаны да сканчэння трохдзённага тэрміну, у тым ліку ў дзень звароту.

У аддзеле  ЗАГС арганізаваны папярэдні запіс на рэгістрацыю заключэння шлюбу. Папярэдні запіс на рэгістрацыю шлюбу праводзіцца як пры асабістым наведванні, так і па тэлефонах: (801512)44981, 44550.

Жадаючыя падаць заяву на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзел ЗАГС маюць магчымасць азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў на канкрэтныя даты па тэл. (801512)44981, 44550.

Па жаданні грамадзян урачыстая рэгістрацыя шлюбу можа праводзіцца ва ўсе дні тыдня, а так ж у святочныя і нядзельныя дні.

 

Выязная рэгістрацыя

 

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15 кастрычніка  2016 года № 826 «Аб аказанні дадатковых платных паслуг органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану»,  аддзел ЗАГС Ваўкавыскага райвыканкама аказвае дадатковую платную паслугу па выязной рэгістрацыі заключэння шлюбу.

У адпаведнасці з п. 29.1 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2005 г. № 1454 у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 19.12.2006 г. № 1682,  рэгістрацыя заключэння шлюбу за межамі памяшкання аддзела загса  ў Рэспубліцы Беларусь можа праводзіцца:

- у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, помніках архітэктуры, мастацтва або гісторыі, архітэктурных ансамблях і іншых;

- у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці;

Рэгістрацыя заключэння шлюбу праводзіцца па-за памяшканнем органа загса ў граніцах устаноўленага рэжыму рабочага часу органа загса ў выпадках, калі выезд работніка не перашкаджае дзейнасці органа загса, у тым ліку па забеспячэнні ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса.

Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела загса ажыццяўляецца ў граніцах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой створаны і дзейнічае выканаўчы орган, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца аддзел загса, па-за памяшканнем сельвыканкама – у граніцах тэрыторыі адпаведнага сельсавета, пасёлка гарадскога тыпа, якія з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі.

Транспартныя выдаткі, звязаныя з выездам работніка органа загса для правядзення рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за граніцамі памяшкання органа загса, кампенсуюць асобы, якія ўступаюць у шлюб, або асобы, якія звярнуліся за аказаннем паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці на падставе дагавора.