Афіцыйны сайт

Прыём грамадзян аддзелам ЗАГС

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта (далей – ЗАГС) працуе па заяўным прынцыпе "адно акно". Прыём грамадзян ажыццяўляецца штодзённа.

Па асабістых пытаннях  прыём грамадзян начальнікам аддзела загс ажыццяўляецца кожную сераду з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00. Тэлефон даверу 4 49 81.

Аддзел ЗАГС ажыццяўляе прыём грамадзян па папярэднім запісе па  тэлефонах (8 01512) 4-49-81, 4-45-50, а таксама пры асабістым наведванні аддзела ЗАГС (кабінет № 4,№5). 

Аддзел ЗАГС ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел ЗАГС  па тэлефонах (801512)44550. Даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу выдаюцца толькі па зарэгістраваных пісьмовых заявах грамадзян.

Па жаданні грамадзян можа праводзіцца:

o          урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу ў нядзельныя дні;

o          урачыстая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці;

o          урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальным сцэнарыі;

o          урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам да месца правядзення  вяселля;

o          урачыстае ўшаноўванне юбіляраў сумеснага жыцця.