Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.08.2020

Лукашэнка аб станаўленні Беларусі: мы пражылі чвэрць стагоддзя не ўпустую, не дарэмна

Адстойваючы незалежны шлях развіцця, Беларусь прайшла праз ізаляцыю і санкцыі, а ў цяжкі час стала донарам бяспекі для еўрапейскага дома. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пражылі чвэрць стагоддзя не ўпустую, не дарэмна. Нам будзе што сказаць сваім дзецям. Адстойваючы незалежны шлях развіцця, мы прайшлі праз выпрабаванні ізаляцыяй і санкцыямі. А ў цяжкую гадзіну сталі донарам бяспекі для нашага еўрапейскага дома", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў першыя месяцы вайны ва Украіне беларусы прытулілі ў сябе каля 150 тыс. украінскіх грамадзян, накарміўшы і абагрэўшы іх і іх дзяцей.

Прэзідэнт канстатаваў, што да Беларусі праяўляць вялікую цікавасць у міжнароднай супольнасці. "З намі хочуць мець справу самыя адказныя сусветныя ігракі. Каштоўнасць гэтага вялікая, і страціць яе мы не можам і не павінны. І ніколі не страцім", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.