Галоўная / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага раенага выканаўчага камітэта

 

вул. Дзяржынскага, 3

г.Ваўкавыск, 231900

Гродзенская вобласць

Тэл./факс (015 12) 6 39 34

volkovysk_agro-grodno@mail.ru

 

 

Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання – Захарчук Дзмітрый Іванавіч

тэл. 6 39 33

 

Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання – Бусловіч Алена Вікенцьеўна

тэл. 6 39 42

 

Намеснік начальніка ўпраўлення – Данік Аляксандр Валер’евіч

тэл. 6 39 41

 

Галоўны дзяржаўны інспектар – Грышкевіч Ігар Алегавіч

тэл. 6 39 43

 

Галоўны бухгалтар – Крэчка Тарэса Валянцінаўна

тэл. 6 39 38

 

Галоўны спецыяліст – Вячарок Вадім Анатол’евіч

тэл. 6 39 40

 

Аддзел арганізацыі вытворчасці і механізацыі

Начальнік аддзела – Урбановіч Андрэй Сяргеевіч

тэл. 6 39 36

 

Намеснік начальніка аддзела – Гуляй Яўгеній Аляксандравіч

тэл. 6 39 44

 

Галоўны спецыяліст – Бойка Міхаіл Леанідавіч

тэл. 6 39 31

 

Галоўны спецыяліст – Радзевіч Алена Уладзіміраўна

тэл. 6 39 65

 

Галоўны спецыяліст – Заяц Валянцін Сяргеевіч

тэл. 6 39 44

 

Аддзел прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК

Начальнік аддзела – Хамякоў Андрэй Міхайлавіч

тэл. 6 39 37

 

Галоўны спецыяліст – Манцэвіч Вольга Сяргееўна

тэл. 6 39 34

 

Дыспетчар – Максімовіч Марына Рышардаўна

тэл. 6 39 35



   Агульная зямельная плошча раёна складае 75 458 гектараў, з іх 66 416 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 55 167 гектараў раллі, 10 954 гектара сенажацей і пашы. У сярэднім на адну гаспадарку прыходзіцца 6 642 гектара сельскагаспадарчых угоддзяў і 5 517 гектараў раллі. Разаранасць сельскагаспадарчых угоддзяў складае 83,1 %.
  Паводле апошняга банітавання сельскагаспадарчыя ўгоддзі ацэнены ў 38,7 бала, ралля - у 40,5 бала.
На 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў прыходзіцца 74 галовы крупнай рагатай жывёлы, у тым ліку 23 каровы. Шчыльнасць свіней на 100 гектараў раллі - 98 галоў.
  Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна спецыялізуюцца ў мясомалочнам напрамку з развітым сеянне буракоў. У структуры валавай прадукцыі мяса займае 30,2%, малако - 29,0%, цукровыя буракі - 4,4%, збожжа - 17,6%.
  У раёне ажыццяўляецца міжгаспадарчая спецыялізацыя. Вытворчасцю збожжа займаюцца ўсе гаспадаркі, вырошчваннем цукровых буракоў - 7 сельскагаспадарчых арганізацый.
    Вырошчваннем гародніны займаюцца раёнае сельскагаспадарчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Ваўкавыскае» і камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Племзавод Рось». Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Гнезна» вырошчвае элітнае насенне збожжавых культур.
  Вядзецца мэтанакіраваная праца па паглыбленні спецыялізацыі жывёлагадоўлі.
   Вытворчасцю малака займаецца 33 малочна-таварныя фермы, з іх 18 працуюць па новай тэхналогіі і даеннем у даільных зале. Колькасць пагалоўя з дойкай на новых даільных устаноўках складае 77 %.
У аддзяленні «Шылавічы» філіяла «Мастоўскі кумпячок» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі» ёсць свінагадоўчы комплекс па адкорму 36 тысяч галоў свіней у год, у раённым сельскагаспадарчым камунальным унітарным прадпрыемстве «Ваўкавыскае» уведзены свінагадоўчы комплекс па адкорму 24 тысяч галоў, у камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Зара і К» дзейнічае жывёлагадоўчы комплекс па дагадоўвання і адкорму крупнай рагатай жывёлы на сем тысяч галоў.

     Вялікімі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі Ваўкавыскага раёна з'яўляюцца:

  Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Племзавод «Рось» - адна з самых вядомых сельскагаспадарчых арганізацый. За ёй замацавана 9 604 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ралля - 7 043 га. На базе гэтага прадпрыемства фарміруецца генетычны патэнцыял дойнага статка рэспублікі: каровы-рэкардсмены даюць да 15 тыс. кг. малака ў год. На прадпрыемстве ёсць цэх па перапрацоўцы мяса, дзе вырабляюць тушонку. У гаспадарцы пасаджана 120 га маладога саду па інтэнсіўнай тэхналогіі. Вядзецца значная работа па будаўніцтву і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Ўведзена ў эксплуатацыю фруктасховішча на 2 тыс. тон адначасовага захоўвання яблыкаў. Працуе цэх па перапрацоўцы малака і выпуску цвёрдых сыроў магутнасцю 214 тон у год.

  Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Гнезна» - мае ў апрацоўцы 6 433 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 5 455 га раллі. Заўсёды ёсць насенне эліты і першай рэпрадукцыі збожжавых культур перспектыўных гатункаў ў межах 1 тыс. тон у год, з далейшай перспектывай вытворчасці да 2 тыс. тон.

   Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Зара і К» - мае ў сваім распараджэнні 9 095 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 7 711 га раллі. Структура пасеваў дае магчымасць поўнасцю забяспечыць кармамі ўласнай вытворчасці жывёлагадоўчага комплексу па дагадоўвання і адкорму 7 тыс. галоў крупнай рагатай жывёлы і 1,8 тыс. галоў дойнага статка. Стварэнне трывалай кармавой базы дазваляе гаспадарцы вырабляць больш за 2 тыс. тон першакласнай гавядзіны.

  Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Племзавод «Рось» - адна з самых вядомых сельскагаспадарчых арганізацый. За ёй замацавана 9 604 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ралля - 7 043 га. На базе гэтага прадпрыемства фарміруецца генетычны патэнцыял дойнага статка рэспублікі: каровы-рэкардсмены даюць да 15 тыс. кг. малака ў год. На прадпрыемстве ёсць цэх па перапрацоўцы мяса, дзе вырабляюць тушонку. У гаспадарцы пасаджана 120 га маладога саду па інтэнсіўнай тэхналогіі. Вядзецца значная работа па будаўніцтву і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Ўведзена ў эксплуатацыю фруктасховішча на 2 тыс. тон адначасовага захоўвання яблыкаў. Працуе цэх па перапрацоўцы малака і выпуску цвёрдых сыроў магутнасцю 214 тон у год.

   Дзяржаўнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Падароск» - за гаспадаркай замацавана 6558 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 6 111 га раллі.У гаспадарцы адзін з самых высокіх у раёне паказльнік разаранасці - 93,2%, што дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць зямельныя і вытворчыя рэсурсы. Пастаянна вядзецца абнаўленне і ўдасканаленне машынна-трактарнага парку, рэканструкцыя малочна-таварных ферм і памяшканняў.

   Раёнае сельскагаспадарчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Ваўкавыскае» - землекарыстанне прадстаўлена 10 158 га сельскагаспадарчых угоддзяў, з якіх 7 821 га займаюць ворныя землі. Гэта адно з вялікіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ўтворана ў 2009 годзе шляхам далучэння сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Рэпля». У структуры вытворчасці валавой прадукцыі раёна вытворчасць прадукцыі складае 18,5%. У рамках праграмы павелічэння вытворчасці малака ў гаспадарцы пабудаваны малочнатаварны комплекс «Львовка» на 700 галоў дойнага статка.
На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2014 г. № 793 "Аб дадатковых мерах па развіцці галіны свінагадоўлі» і ў адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 24 лістапада 2014 г. № 640 “Аб прыняцці мер па аднаўленні аб'ёмаў вытворчасці свініны і пагалоўя свіней” пабудаваны свінагадоўчы комплекс з замкнёным цыклам магутнасцю 24 000 галоў адкорму свіней у год пры вёсцы Пачуйкі.

  Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Няверавічы» - замацавана 5 377 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 4 206 га раллі. Гаспадарка з'яўляецца буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам малочна-мяснога напрамку з развітой галіной раслінаводства. Ўраджайнасць збожжавых у гаспадарцы дасягае 52,2 ц/га. У 2005 годзе пачалася закладка пладовага саду і на пачатак 2018 года яго плошча склала 102 гектара. 14 красавіка 2017 года ў плодаагароднінным садзе гаспадаркі пабываў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў у ходзе свайго візіту ў Ваўкавыскі раён. Камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам «Няверавічы» запланавана будаўніцтва фруктасховішча на 1000 тон.

  Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Мацвееўцы» - мае ў апрацоўцы 7 124 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 6 618 га раллі. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці мяса, малака, збожжа і цукровых буракоў. Гаспадарка таксама займаецца вытворчасцю казінага малака. На 1 студзеня 2018 года пагалоўе МРС складала 446 галоў, у тым ліку 170 галоў дойных коз.