Афіцыйны сайт

Раённы суд

Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь

Гродзенскі абласны суд

Дзяржаўныя пошліны пры звароце ў суд 

СУД ВАЎКАВЫСКАГА РАЁНА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Паштовы адрас: 231900, Гродзенская вобласць,

 

г. Ваўкавыск, вул. Дзяржынскага, 11

 

Адрас электроннай пошты: volkovysk@court.by

 

Кантактныя тэлефоны: тэл./факс 8 (01512) 4-43-05 (канцылярыя суда)

 

тэл. 8 (01512) 4-13-78 (прыёмная)

 

Тэлефон даверу (гарачай лініі): 8 (01512) 4-35-17

 

Час працы: панядзелак – пятніца з 9.00 да 18.00 гадзін

 

Абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00 гадзін

 

Выхадныя дні: субота, нядзеля

 

Структура суда Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці

 

У мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку і захавання прапускнога рэжыму ў будынку суда Ваўкавыскага раёна грамадзянам пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу.

 

У судзе вядзецца кніга заўваг і прапаноў, якая знаходзіцца ў канцылярыі суда (кабінет №14, 2 паверх, тэлефон 44305). Адказным за яе вядзенне з'яўляецца загадчык канцылярыяй суда Сарока Ганна Тадэвушаўна. Указаная кніга прадстаўляецца па першым патрабаванні заяўніка.

 

Інфармацыя аб арганізацыі работы суда па асабістым прыёме грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб

 

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) у судзе праводзіцца ў рабочыя дні штодзённа з 8.00 гадзін да 18.00 гадзін, з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00 згодна графіка прыёму.

 

У мэтах выключэння непрацэсуальных зносін суддзяў з удзельнікамі працэсу суддзямі суда не праводзіцца прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

 

Папярэдні запіс на прыём да старшыні суда вядзецца памочнікам старшыні па тэлефоне: 8 (01512) 4-35-17.

 

Работнікі канцылярыі суда праводзяць штодзённы прыём іскавых заяў, заяў і скаргаў грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якія патрабуюць разгляду ў парадку, устаноўленым працэсуальным заканадаўствам, а таксама ў другую суботу кожнага месяца з 9.00 гадзін да 13.00 гадзін па зацверджаным старшынёй суда графіка дзяжурстваў. Канцылярыя суда размешчана на 2 паверсе, кабінет №14 (тэлефон 4-43-05).

 

 

Графік асабістага прыёму ў судзе:

 

Пасада

 

Прозвішча,

імя, імя па бацьку

Дзень прыёму

Час прыёму

Кабінет

Старшыня суда

 

 

 

Барэйка Валерый

Мікалаевіч

 

серада

9.00 - 13.00

 

№ 8

2 паверх

Намеснік старшыні

 

 

 

Дзіўнель Леанард

Леанардавіч

 

пятніца

9.00 - 13.00

 

№ 10

2 паверх

Памочнік старшыні

 

 

Ражко Жанна

Іванаўна

панядзелак,

чацвер

8.00-17.00

 

Вядучы спецыяліст

 

 

Пракаповіч Ганна Мечыславаўна

 

аўторак

 

 

 

8.00-17.00

 

 

 

№14

2 паверх

 

 

Загадчык архіва

 

 

 

Зянько

Людміла Эдуардаўна

 

штодзённа

 

выдача копій судовых пастаноў з архіва суда

8.30 - 17.30

 

 

№ 13

2 паверх

 

Работнікі канцылярыі суда

 

 

кожны працоўны дзень

 

8.00 – 13.00

14.00 – 18.00

 

 

№14

2 паверх

 

Дзяжурны работнік суда

 

 

другая субота месяца

 

9.00 – 13.00

№ 14

2 паверх

 

 

У графіку магчымы змены. Даведкі па тэлефоне 8 (01512) 4-43-05.

 

У судзе прадастаўляецца магчымасць:

 

атрымаць неабходную прававую інфармацыю аб парадку разгляду грамадзянскіх і крымінальных спраў, спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях і іншых матэрыялаў;

 

аб стаўках дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд і інфармацыю аб ільготах па яе выплаце пры падачы іскавых заяў (заяў) у суд, касацыйных, апеляцыйных і надзорных скаргаў;

 

атрымаць неабходную прававую інфармацыю аб парадку выканання прыгавароў, рашэнняў, пастаноў суда;

 

звярнуцца ў суд з заявай (скаргай) па пытаннях, падведамасным раённаму суду, у тым ліку па пытаннях арганізацыі работы суда;

 

атрымаць завераныя копіі судовых пастаноў па справах у парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам.

Атрымаць інфармацыю, звязаную з дзейнасцю суда, можна, звярнуўшыся да супрацоўніка суда, які здзяйсняе прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, у дзень прыёму альбо

патэлефанаваўшы па тэлефоне: 44305, 43517.