Афіцыйны сайт

Знешнеэканамічная дзейнасць

    Экспартны патэнцыял Ваўкавыскага раёна прадстаўлены 12 арганізацыямі, з іх 7 арганізацый малога бізнэсу.

    Найбуйнейшыя экспарцёры, на долю якіх прыпадае 96,0% усяго экспарту Ваўкавыскага раёна:

Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" (адзінае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь па вытворчасці сухіх малочных сумесяў і каш для дзіцячага харчавання);

ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (найбуйнейшы вытворца будаўнічых матэрыялаў Рэспублікі Беларусь);

ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» (адзін з найбуйнейшых вытворцаў у Гродзенскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь мяса і мясных прадуктаў).

На экспарт пастаўляецца:
  мяса-малочная прадукцыя (сухое дзіцячае харчаванне, сухое малако, масла, тварог, вяршкі, сыроватка, малочныя кашы, сухія малочныя прадукты для спартсменаў і цяжарных, мяса ялавічыны, каўбасныя вырабы, шкуры буйной рагатай жывёлы, субпрадукты, тлушч);
  будаўнічыя матэрыялы (цэмент, вапна, мел мелкогранулированный, сухія будаўнічыя сумесі, лісты асбестацэментныя, блокі з ячэістага бетону);
  ліцейная і будаўніча-аддзелачныя абсталяванне;
  замочна-скобяные вырабы;
  закаточные машынкі;
  дранка;
  фруктовыя напаўняльнікі для малочнай прамысловасці;
  пластыкавыя вырабы для саду і агарода;
  гарсэтныя вырабы;
  лесаматэрыял.

    Экспарт ажыццяўляецца ў Расію, Казахстан, Арменію, Азербайджан, Украіну, Малдову, Кыргызстан, Туркменістан, краіны Прыбалтыкі, Польшчу, Грузію, Іспанію, В'етнам, Індыю, Італію, Кітай, Егіпет, Ганконг, Манголію, Турцыю, Пакістан, Кот-Д` Ивуар, Емен, Катар, ААЭ, Аман, Саудаўскую Аравію.

    2 прадпрыемствы раёна маюць уласную тавараправодную сетку за межамі Рэспублікі Беларусь:Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" - ТАА «Беллакт-Украіна» (г. Кіеў) і ГД «Беллакт» (Расія, г. Масква);
    ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» - ТАА «КСМ Польска» (Рэспубліка Польшча, г.Белосток).

    69% экспартных паставак прыпадае на краіны СНД, у тым ліку ў Расію - больш за 85%.