Афіцыйны сайт
13 снежня 2019

«Хай будзе жыццё цудоўнае»

Міжнародны дзень інвалідаў - гэта дата, якая нагадвае грамадству пра існаванне побач людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а нам пра тое, што грамадства абавязана клапаціцца пра тых, хто слабы, хворы і нямоглы, мае патрэбу ў садзейнічанні і падтрымцы.

Дадзенаму дню, 10 снежня, у раённай бібліятэцы было прысвечана адкрыццё выставы карцін “Няхай будзе жыццё цудоўнае” Анастасіі Адашкевіч, выкананай у тэхніцы вышыўка крыжыкам.

Настассю складана аднесці да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Жыццялюбству і таленту аўтара выставы можна толькі пазайздросціць. Яна рознабаковы, актыўны і цікавы чалавек: танчыць, спявае, удзельнічае ў тэатралізаваных паказах, прымае ўдзел у розных фестывалях, конкурсах, спартыўных мерапрыемствах. Але больш за ўсё ёй падабаецца ствараць карціны ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам. Анастасія з задавальненнем распавяла гасцям пра сябе і сваіх працах.

На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН горада Ваўкавыска. Увазе прысутных былі прадстаўлены відэаролікі пра людзей, якія нягледзячы на свае захворванни, дасягнулі вялікіх поспехаў у жыцці (сляпыя музыканты, мастакі, вядомыя дзеячы навукі і культуры). Гучала шмат вершаў і песень, якія паднялі настрой гасцям.






















































































































Наведаць выставу можна па адрасу: Ваўкавыская раённая бібліятэка, чытальная зала, з 9.00 да 18.00 штодня. Выстава будзе дзейнічаць да 27 снежня.

Запрашаем чытачоў і жыхароў горада!