Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У дапамогу прадпрымальніку

Па пытаннях сертыфікацыі тавараў, работ і паслуг звяртацца:

· Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» па адрасе: 230003, г. Гродна, пр. Касманаўтаў, 56, тэл.(01512) 723817, 771308, 745662, 757793.

· Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» па адрасу: 231300, г. Ліда, вул. 8 Сакавіка, 14, тел. (01561) 27344, 21224

· Сайт Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (Белдісс)www.belgiss.org.by.

 

 Аб патрабаваннях Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза і сумеснай пастановы для індывідуальных прадпрымальнікаў: 

З 1 ліпеня 2014 г. уведзены ў дзеянне ТР МС 017/2011 «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» і ўсе яго палажэнні павінны выконвацца ўсімі ўдзельнікамі рынку краін Мытнага саюза.

Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны Рэкамендацыі (пакрокавая інструкцыя) па пацвярджэнню адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці патрабаванням ТР МС 017/2011 «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» індывідуальнымі прадпрымальнікамі – плацельшчыкамі адзінага падатку. Дадзеныя рэкамендацыі ў вольным доступе размешчаны на сайтах Міністэрства эканомікі і Дзяржстандарту ў банэры «Індывідуальнаму прадпрымальніку: аб пацверджанні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці ТР МС 017/2011», а таксама на сайце Гродзенскага аблвыканкаму ў раздзеле «Дзелавым людзям».

Таксама інфармуем, што на сайце Дзяржстандарту размешчаны банэр ( www.gosstandart.gov.by/ru-RU/ip-legprom.php ), які змяшчае інфармацыю па пацвярджэнню адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці, у тым ліку вытрымкі з нарматыўных прававых актаў, пералікі органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый з указаннем іх адрасоў, у якія можна звярнуцца для правядзення устаноўленых працэдур пацвярджэння адпаведнасці і за атрыманнем кансультацый па дадзеным пытанні.

 

Па пытаннях выканання патрабаванняў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры стварэнні арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва звяртацца:

Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для адкрыцця:

гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання выкладзены ў санітарных нормах і правілах «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для адкрыцця гандлёвых аб'ектаў грамадскага харчавання», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 15.08.2012 года № 128;

гандлёвых аб'ектаў па гандлі харчовай прадукцыяй выкладзены ў санітарных нормах і правілах «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для арганізацый, якія ажыццяўляюць гандаль харчовай прадукцыяй», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2012 года № 132;

адкрыцця розных відаў вытворчай дзейнасці выкладзены ў санітарных нормах і правілах «Гігіенічныя патрабаванні да размяшчэння, ўладкавання, абсталявання і ўтрымання аб'ектаў малога прадпрымальніцтва», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2009 г. №55.

З поўнай рэдакцыяй санітарных правілаў Вы можаце азнаёміцца на сайтах Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь www.tnpa.by, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь www.minzdrav.by (раздзел «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты»), дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» www.rcheph.by.

Больш падрабязную інфармацыю і кансультацыю для адкрыцця канкрэтнага віду прадпрымальніцкай дзейнасці можна атрымаць:

ГУ «Ваўкавыскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па адрасе: 231900, г. Ваўкавыск, вул. Гарбатава, 1а, тэл. (01512) 41214, 41211;

ДУ «Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па адрасе: 230023. г. Гродна, пр. Касманаўтаў, 54а, тэл.: (0152) 72 32 74, 72 16 31, 75 21 38.

 

Па пытаннях ўнясення звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь, узгадненні рэжыму работы гандлёвага аб'екта: Сектар гандлю і паслуг аддзела эканомікі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: 231900, г. Ваўкавыск, вуд. Дзяржынскага, 3, кабінет № 314, тэл. (01512) 45078, 45028.

 

Па пытаннях унясення звестак у Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь,ўзгаднення рэжыму працы аб'ектаў аказання паслуг звяртацца: Сектар эканамічнага аналізу, прагназавання і рэгіянальнага развіцця аддзела эканомікі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: 231900, г. Ваўкавыск, вуд. Дзяржынскага, 3, кабінет № 310, тэл. (01512) 45798.

 

Ліцэнзаванне дзейнасці

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01 верасня 2010 г. № 450 « Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці». Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб складнікаў відах дзейнасці работ (паслуг) і дакументах, неабходных для атрымання ліцэнзіі для канкрэтнага віду дзейнасці неабходна звярнуцца на афіцыйныя сайты ўпаўнаважаных органаў па выдачы ліцэнзій.

 

Па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці ў галіне транспартных паслуг звяртацца: Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь філіял па Гродзенскай вобласці па адрасе: 230001, г. Гродна, вул. Суворава, 256, тэл. (0152)522669.

 

Па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці ў галіне рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі звяртацца: Сектар гандлю і паслуг аддзела эканомікі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: 231900, г. Ваўкавыск, вуд. Дзяржынскага, 3, кабінет № 314, тэл. (01512) 45078.

 

 

Па пытаннях падаткаабкладання:

Тэлефонная даведачная сістэма падатковых органаў Рэспублікі Беларусь з 20 чэрвеня 2016 г. функцыянуе ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00,

перапынак з 13.00 да 14.00, па кароткім нумары тэлефона — 189.

Тэлефонная даведачная сістэма падатковых органаў прызначана для аператыўнага растлумачэння пытанняў:

I. Фізічным асобам:

- падаходнага падатку (растлумачваецца парадак вылічэння і выплаты падаходнага падатку з даходаў, атрыманых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі);

- зямельнага падатку і падатку на нерухомасць (фізічныя асобы інфармуюцца аб механізме вылічэння, а таксама парадку і тэрмінах выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць);

- падатковых вылікаў (асобам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва індывідуальнага жылога дома або кватэры, аплату адукацыйных паслуг, пагашэнне крэдытаў, пазык падрабязна растлумачваецца аб ужыванні падатковых вылікаў пры вызначэнні падатковай базы для вылічэння падаходнага падатку);

- відаў дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці ІП (фізічныя асобы інфармуюцца аб пераліку відаў дзейнасці, якія можна ажыццяўляць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, і аб парадку падаткаабкладання такіх відаў дзейнасці);

- аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці (фізічныя асобы атрымліваюць інфармацыю ў галіне адміністравання дадзеных відаў эканамічнай дзейнасці).

II. Індывідуальным прадпрымальнікам:

агульнаўсталяванай сістэмы падаткаабкладання;

спрошчанай сістэмы падаткаабкладання;

адзінага падатку;

іншыя пытанні, якія адносяцца да дзейнасці ІП.

Не падлягаюць разгляду звароты, для якіх заканадаўствам устаноўлены іншы парадак накіравання і разгляду; не адносяцца да кампетэнцыі падатковых органаў; па пытаннях падаткаабкладання арганізацый.

У сувязі з увядзеннем з 1 ліпеня 2016 г. механізму функцыянавання электронных рахункаў-фактур, з 16 чэрвеня 2016 г. пачаў працу кантакт-цэнтр партала электронных рахункаў-фактур http://vat.gov.by (партал) па кароткім нумары 110;

а таксама па нумары 8 (017) 287-11-10.

Пры звароце ў кантакт-цэнтр можна атрымаць наступную інфармацыю:

аб функцыях і магчымасцях партала;

аб рабоце з электроннымі рахункамі-фактурамі;

аб працы ў Асабістым кабінеце і адміністрацыйнай частцы партала;

Супрацоўнікі кантакт-цэнтра таксама могуць дапамагчы з устаноўкай неабходных для карыстання парталам праграм і іх наладамі.

Кантакт-цэнтр прымае званкі з 1 ліпеня 2016 г кругласутачна.

 

Прэферэнцыйны рэжым

ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў сярэдніх, малых гарадскіх паселішчах, сельскай мясцовасці ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці».

Пад тэрыторыяй сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці для мэтаў Дэкрэта № 6 разумеецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тэрыторыі гарадоў Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жодзіна, Жлобін, Ліда, Мінск, Магілёў, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Салігорск.

© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.