Агульная інфармація
Аддзел загса Ваўкавыскага райвыканкама з'яўляецца структурным падраздзяленнем Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Ваўкавыскаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі - Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Аддзел загса Ваўкавыскага райвыканкама:
- працуе па заяўным прынцыпе «адно акно»;
- ажыццяўляе прыём па папярэднім запісе па тэлефонах:
(8 015 12) 6 39 13, 6 39 14;
- ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачай пры асабістым звароце па тэлефонах:
(8 015 12) 6 39 13, 6 39 14.
Па жаданні грамадзян аддзелам загса могуць праводзіцца:
- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння дзіцяці;
- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальным сцэнарыі;
- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам да месца правядзення ўрачыстасці;
- урачыстыя цырымоніі, звязаныя з рэгістрацыяй шлюбу.
Па жаданні грамадзяне могуць азнаёміцца з данымі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў канкрэтныя дні ў начальніка аддзела загса Навацкой А.І. (пры асабістым звароце або па тэлефону (8 015 12) 6 39 14).
Асабісты прыём грамадзян праводзіць начальнік аддзела загса Новацкая Алена Іванаўна кожны чацвер з 08.00 да 13.00.
У выпадку адсутнасці начальніка асабісты прыём праводзяць: галоўны спецыяліст аддзела загса Беліч Люцыя Мечыславаўна, галоўны спецыяліст аддзела загса Зайцава Марына Анатолеўна.
Тэлефон даверу аддзела загса - (8 015 12) 6 39 14.
Тэлефон «гарачай лініі» аддзела загса – (8 015 12) 6 39 14.
Тэлефон «гарачай лініі» галоўнага ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (8 0152) 55 90 91.