Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Інфармацыя аб рабоце аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта за 2025 год

15.01.2026
 

У Ваўкавыскім раёне на 1 студзеня 2026 г. адміністрацыйныя працэдуры ў сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ажыццяўляюць: аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта і 10 сельскіх выканаўчых камітэтаў.

У 2025годзе ў Ваўкавыскім раёне ўсяго складзена 1 783 актавых запіса.

          Шлюбаў зарэгістравана 329 (горад – 295, раён – 34). 10 шлюбаў зарэгістравана з замежнымі грамадзянамі. Па індывідуальным сцэнарыі зарэгістравана 287 шлюбаў, з выездам па месцы правядзення ўрачыстасці – 3. У папраўчай установе «Папраўчая калонія -11 г. Ваўкавыска» заключана 16 шлюбаў.

Сярэдні ўзрост жаніха – 33 гада, нявесты – 32 года. Мінімальны ўзрост жаніха – 16 гадоў, нявесты – 16 гадоў. Максімальны ўзрост жаніха – 72 года, нявесты – 73 гада.

Складзена339актавых запісаў аб нараджэнні (горад – 250, раён – 89).

У топ «10 самых папулярных уласных імён», якія бацькі далі дзецям у 2025 годзе ўвайшлі:

мужчынскія імёныМіхаіл, Цімафей, Арцём, Марк, Мірон, Іван, Яўгеній, Ягор, Мацвей, Аляксей;

жаночыя імёны: - Сафія, Ева, Эмілія, Дзіяна, Кацярына, Аліса, Варвара, Ксенія, Аляксандра, Вікторыя.

У імянареченні дзяцей у апошнія гады назіраецца тэндэнцыя прысваення рэдкіх і незвычайных, а таксама старадаўніх уласных імён. Сярод рэдкіх і незвычайных, а таксама старадаўніх мужчынскіх уласных імён, якія выбралі бацькі для сыноў былі наступныя: Авенір, Аўдзей, Елісей, Радзівон, Віваан, Ітан, Ратмір, Фёдар, Эміль.

Для дачок бацькі выбралі наступныя рэдкія, незвычайныя, старадаўнія ўласныя імёны: Тэона, Настасся, Лілу, Алімпія, Тарана, Авігея, Аглая, Яна, Стафанія.

Сярэдні ўзрост бацькаў складае: бацька – 31 год, маці – 28 гадоў. Мінімальны ўзрост бацькаў: бацька – 19 гадоў, маці – 16 гадоў. Максімальны ўзрост бацькаў: бацька – 54 года, маці – 46 гадоў.

Усяго па раёне зарэгістравана 44 устанаўленні бацькоўства, з іх па рашэнні суда – 10.

          У адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і складзена 57 запісаў актаў аб скасаванні шлюбу.

Выдадзена і выслана па заявах грамадзян 916 паўторных пасведчанняў.

          У 2025 годзе складзена 39 заключэнняў па ўнясенні выпраўленняў, змяненняў, дапаўненняў.

          Складзена 22 актвых запісу аб перамене прозвішча, уласнага імея, імя па бацьку.

Выдадзена205даведак па папярэднім запісе па тэлефоне.

© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2026.