"1 верасня - асаблівая дата ў календары" - Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў і педагогаў з Днём ведаў
01.09.2025
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, курсантаў, выхавальнікаў, настаўнікаў і навукова-педадагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"1 верасня - асаблівая дата ў календары. Усе мы ў першы дзень восені адчуваем душэўны ўздым, успамінаючы свае школьныя і студэнцкія гады - цудоўны час набыцця мудрых настаўнікаў і сапраўдных сяброў, першых рамантычных перажыванняў, выбару прафесіі і жыццёвага шляху", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што больш за ўсіх у гэты дзень хвалююцца першакласнікі і першакурснікі. А таксама бацькі дзяцей, якім толькі давядзецца адправіцца ў падарожжа ў сапраўды чароўную краіну ведаў.
"Якой будзе гэта дарога - залежыць перш за ўсё ад настаўніка. Прафесіяналізм, любоў да дзяцей і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з вас заслугоўваюць велізарнай удзячнасці і павагі, таму што з'яўляюцца трывалым фундаментам далейшага дабрабыту Беларусі і адзінства яе народа", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім навучэнцам, студэнтам, аспірантам, курсантам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў калейдаскопам яркіх падзей, а кожны дзень быў напоўнены радасцю і стварэннем.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.