Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Чарвякоў: развіццё рэгіёнаў стане ключавым напрамкам у бліжэйшым пяцігоддзі

30.01.2024
Чарвякоў: развіццё рэгіёнаў стане ключавым напрамкам у бліжэйшым пяцігоддзі
Развіццё рэгіёнаў стане адным з ключавых напрамкаў у бліжэйшым пяцігоддзі. На гэтым зрабіў акцэнт у гутарцы з журналістамі міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў сёння на абласным сходзе ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На бліжэйшае пяцігоддзе адзін з ключавых напрамкаў - развіццё рэгіёнаў. Тут фарміруецца практычна ўся эканоміка, рабочыя месцы. І ад таго, якія ўмовы мы створым у рэгіёнах, будзе залежаць наша будучыня. Таму акцэнт у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця - на развіцці рэгіёнаў", - сказаў міністр.

Аляксандр Чарвякоў падкрэсліў, што ў кожным рэгіёне звяртаецца ўвага на патэнцыял, кампетэнцыі, канкурэнтныя перавагі, якія ёсць у кожнай тэрыторыі. "Менавіта раскрываючы гэты патэнцыял, мы зможам знайсці новыя напрамкі, якія і стануць драйверамі развіцця рэгіёнаў", - перакананы ён.

Паводле слоў міністра, у Гомельскай вобласці ў ліку асноўных напрамкаў для далейшага ўдасканалення - сельская гаспадарка, машынабудаванне, IT-сфера. "Сур'ёзнае развіццё атрымае прыватны бізнес. Яго неабходна ўключаць у работу з вялікімі прадпрыемствамі, ствараць кластары, працаваць у напрамку імпартазамяшчэння", - дадаў ён.

На сходзе міністр назваў асноўныя палажэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года. Ён падкрэсліў, што, акрэсліваючы контуры будучай эканомікі, былі вызначаны тры яе характэрныя рысы.

Першая - дзяржава прадоўжыць захоўваць сацыяльную накіраванасць, дзе галоўная мэта - рост дабрабыту людзей. Асноўная ўвага будзе ўдзелена даходам насельніцтва, цэнам, занятасці, даступнасці жылля, а таксама высокатэхналагічным паслугам у медыцыне і адукацыі. Другая - прадоўжыцца развіццё індустрыяльнага патэнцыялу ў традыцыйных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі, але толькі на новай тэхналагічнай базе і лічбавай аснове. Трэцяя - фарміраванне новых высокатэхналагічных галін і прадпрыемстваў.

Удзельнікамі сходу ў Гомелі сталі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў, кіраўнікі міністэрстваў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, выканаўчай улады, працоўных калектываў рэгіёна.

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Гомельскую вобласць на форуме прадставяць 310 дэлегатаў.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.