"Гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя" - арабскі інвестар лічыць, што ў Беларусі многае зроблена для людзей
30.06.2025
Выканаўчы дырэктар кампаніі Emaar Properties Мухамед аль-Абар сёння на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам цёпла выказаўся пра Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Госць адзначыў: "Вельмі цікава, калі гуляеш па вуліцах Мінска, адчуваць гарачы прыём простых людзей".
"Але не адчуваеце, што вы ў гасцях у дыктатара?" - жартам заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым Мухамед аль-Абар працытаваў выказванне Нельсана Мандэлы, калі таго папрасілі растлумачыць, што такое дэмакратыя: "Ён сказаў: калі мае дзеці ў бяспецы, калі яны атрымліваюць добрую адукацыю і аптымістычныя ў адносінах да сваёй будучыні, ёсць добрая ахова здароўя, добрая інфраструктура - вось гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя".
"Усё ў нас у гэтым плане не ідэальна, але сёе-тое мы зрабілі", - сказаў у адказ кіраўнік дзяржавы.
"З майго пункту гледжання, у вас больш, чым названа", - падкрэсліў Мухамед аль-Абар.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.