Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

"Канстытуцыю на вуліцы не напішаш" - Лукашэнка сустрэўся ў СІЗА КДБ з членамі каардынацыйнага савета

13.10.2024
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыйных палітычных рухаў, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Краіна жыве пад лозунгам "Даеш дыялог". Я, зыходзячы з папрокаў вашых прыхільнікаў, падумаў аб тым, што самая радыкальная прапанова - па ўсіх пытаннях. Не трэба зацыклівацца толькі на Канстытуцыі. Палова, наколькі я разумею, тут юрысты, і цудоўна разумеюць, што Канстытуцыю на вуліцы не напішаш. Я на гэта гляджу шырэй, спабую пераканаць не толькі вашых прыхільнікаў, але і ўсё грамадства ў тым, што на праблему трэба глядзець шырэй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы.

Чатыры з паловай гадзіны доўжыўся абмен меркаваннямі. Размова закранула многія важнейшыя тэмы, у першую чаргу палітыкі і эканомікі. Падрабязнасці сустрэчы ўдзельнікі агульным рашэннем пакінулі канфідэнцыяльнымі.



Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.