Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Карпенка: на парадку дня павышэнне якасці і эфектыўнасці падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ

27.04.2024
Міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць прыняў удзел у семінары-нарадзе з кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі "Аб заканчэнні 2020/2021 навучальнага года і падрыхтоўцы да 2021/2022 навучальнага года ва УВА", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Падыходзіць да канца навучальны год. У сувязі з гэтым трэба яшчэ раз паглядзець на тое, як мы яго завяршаем, якія ёсць праблемы, пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да экзаменацыйнай сесіі. Зразумела, трэба яшчэ раз звярнуць увагу на арганізацыю адукацыйнага працэсу. Заканчэнне навучальнага года супадае з пачаткам уступнай кампаніі, правядзеннем цэнтралiзаванага тэсцiравання. Таму ўсе гэтыя пытанні трэба трымаць на кантролі. Асабліва звяртаю ўвагу на арганізацыю ЦТ, якое другі год запар праходзіць ва ўмовах пандэміі. У мінулым годзе былі адпрацаваны механізмы. Але яшчэ раз варта паглядзець, як правільна выбудаваць рассадку абітурыентаў, забяспечыць праветрыванне памяшканняў, выкананне санэпідпатрабаванняў", - расказаў Ігар Карпенка.

Асаблівую ўвагу міністр удзяліў пытанням арганізацыі практыкі студэнтаў. "Павінна быць зладжаная работа метадыста, правільна абазначаны параметры, па якіх студэнт будзе праходзіць практыку", - адзначыў міністр.

Парадкам дня нарады было прадугледжана абмеркаванне падыходаў выкладання цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. "З пункту гледжання фарміравання кампетэнцый трэба глядзець, ці патрэбна сёння ў вучэбным працэсе тая ці іншая дысцыпліна. Мяне цікавіць сам змест сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Гуманітарны блок павінен убудоўвацца ў сістэму падрыхтоўкі прафесійных кадраў зыходзячы са спецыфікі іх падрыхтоўкі, - падкрэсліў Ігар Карпенка. - Неабходна ўзмацніць работу па пытанні эфектыўнасці размеркавання бюджэтных сродкаў, выдзеленых Міністэрствам адукацыі на навуковыя даследаванні. Трэба звярнуць увагу на ўніверсітэцкія тэхнапаркі, прынцыпова прадумаць пытанні павышэння якасці іх работы".

У планах на 2021/2022 навучальны год - абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў вышэйшай адукацыі, у тым ліку з прыцягненнем рэсурсаў базавых арганізацый і арганізацый - заказчыкаў кадраў, павышэнне якасці і эфектыўнасці падрыхтоўкі спецыялістаў, паглыбленне ўзаемадзеяння з арганізацыямі - заказчыкамі кадраў і рынкам працы, абнаўленне адукацыйных стандартаў і навукова-метадычнага забеспячэння вышэйшай адукацыі.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.