Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка аб уборачнай кампаніі: трэба актывізавацца, убраць збожжа, нягледзячы ні на якія выбары

15.07.2024
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці падкрэсліў, як важна зладжана і ў аптымальныя тэрміны правесці ўборачную кампанію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што як у цэлым па краіне, так і ў Віцебскай вобласці назіраюцца станоўчыя зрухі ў сельскай гаспадарцы. "Нават з верталёта відаць, што ў гэтым годзе ўся рэспубліка іншая. Але мяне радуе Віцебшчына. Пачалі нядрэнна працаваць, апрацоўваць пасяўныя плошчы, палі. І ўраджай нядрэнны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Абавязкова нам трэба актывізавацца, нягледзячы ні на якія выбары, убраць збожжа. Выбары завершацца, а есці трэба будзе і пасля 9 жніўня. І нельга губляць гэты год. Для Віцебшчыны ён вельмі паказальны".

Разам з тым Прэзідэнт папярэдзіў, што ўборка, асабліва ў Віцебскай вобласці, улічваючы агракліматычныя асаблівасці рэгіёна, будзе няпростай. "На полі, як сказаў губернатар, больш за 1 млн 300 тыс.т збожжа. І гэта збожжа трэба ўзяць і стварыць хаця б 100 тыс.т рэзерву ў Віцебскай вобласці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.