Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі

08.06.2024
Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі нумар 1 "Аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", падрыхтаваную па выніках праведзенага 18 мая 2021 года пасяджэння Савета бяспекі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

На гэтым пасяджэнні разглядаліся пытанні, звязаныя з павышэннем ролі Савета бяспекі як калегіянальнага каардынацыйна-палітычнага органа ў справе абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрымання грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам.

Ураду дадзена даручэнне падрыхтаваць праект закона, які прадугледжвае змяненне законаў Беларусі "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным палажэнні", у мэтах стварэння дадатковых умоў для прадухілення і нейтралізацыі рызык, выклікаў і пагроз нацыянальнай бяспецы.

Акрамя таго, на пасяджэнні адобраны праект новага палажэння аб Савеце бяспекі. Пасля зацвярджэння ўказам кіраўніка дзяржавы гэты дакумент уступіць у сілу і будзе апублікаваны.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.