Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка: рэферэндум па Канстытуцыі павінен прайсці на найвышэйшым узроўні, адкрыта, дэмакратычна

29.05.2024
Рэферэндум па новай Канстытуцыі павінен прайсці на найвышэйшым узроўні, адкрыта, дэмакратычна. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння ў Авальнай зале Дома ўрада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт закрануў работу Канстытуцыйнай камісіі, якая ўлічвае ўсе канструктыўныя прапановы дыялогавых пляцовак, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных і навучальных калектываў.

"Рэферэндум па новай Канстытуцыі павінен прайсці на найвышэйшым узроўні, адкрыта, дэмакратычна, каб не было да чаго нават падкапацца. У гэтым заключаецца залог легітымнасці будучай Канстытуцыі, па якой будзе жыць наступнае пакаленне, а можа, і не адно", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што трэба будзе падрэдагаваць выбарчую сістэму, але такім чынам, каб гэта было на карысць нашых людзей, краіны. "У любым працэсе трэба бачыць свой народ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.