Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка: светлыя калядныя дні аб'ядноўваюць нас і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі

07.01.2024
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Нараджэннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Гэта цудоўнае свята напаўняе глыбінным сэнсам гісторыю існавання чалавецтва на Зямлі, штогод нагадвае нам пра неабходнасць духоўнага абнаўлення, бескарыслівую любоў да бліжняга, найвялікшую каштоўнасць дабра і міласэрнасці.

У светлыя святочныя дні простыя сустрэчы з роднымі людзьмі саграваюць нас цеплынёй сямейнага ачага, умацоўваюць веру ў лепшую будучыню, надзяляюць энергіяй для многіх добрых спраў, аб'ядноўваюць і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі.

Няхай свята Хрыстовага Нараджэння падорыць усім радасць здзейсненых надзей, узаемаразумення і любові ў нашым агульным доме.

Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Аляксандр Лукашэнка

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.