Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу пашыраны

14.10.2024
Магчымасці датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу пашыраны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка падпісаў указ нумар 389 "Аб выкарыстанні сямейнага капіталу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам удасканальваюцца механізмы падтрымкі шматдзетных сем'яў. Так, указам прадастаўляецца права з 1 студзеня 2022 года датэрмінова выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў: набыццё долі жылога памяшкання, у выніку якога шматдзетная сям'я становіцца ўласнікам усяго жылога памяшкання; пагашэнне пазыкі, прадастаўленай арганізацыямі па месцы работы члена сям'і на будаўніцтва або набыццё жылля; пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых банкам па дагаворы пераводу доўгу (прыёму запазычанасці).

Сямейны капітал таксама можа быць датэрмінова выкарыстаны на атрыманне адукацыі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі спажывецкай кааперацыі і ўстановах вышэйшай адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прадастаўленне медыцынскіх вырабаў для выканання складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у артапедыі, набыццё інвалідам, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў з парушэннямі органаў зроку, апорна-рухальнага апарату тавараў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі і інтэграцыі ў грамадства.

Указам таксама прадугледжаны нормы па ўрэгуляванні пытанняў у частцы выключэння выпадкаў неабгрунтаванага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.