Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала серыю відэаролікаў аб вакцынацыі супраць COVID-19
04.10.2025
Новая серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя "COVID-19 у пытаннях і адказах", прысвечаная вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, стала працягам праекта Сусветнага банка "Экстраннае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Урачы-практыкі, вучоныя, спецыялісты розных сфер аховы здароўя даюць адказы на розныя пытанні, у тым ліку наколькі эфектыўная і бяспечная вакцына, як вакцыны фарміруюць абарону ад COVID-19, ці трэба рабіць паўторныя прышчэпкі супраць COVID-19, што такое калектыўны імунітэт.
Экспертамі па гэтых пытаннях выступілі загадчыца кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі БелМАПА, доктар медыцынскіх навук, прафесар Наталля Каламіец, дырэктар РНПЦ "Кардыялогія", загадчыца кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Наталля Міцькоўская, загадчыца кафедры эндакрыналогіі БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Таццяна Мохарт, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Юрый Горбіч, рэктар Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Ігар Стома, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры эпідэміялогіі БДМУ Іна Фёдарава.