Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Міністэрства аховы здароўя пракаменціравала фэйкі аб планах адмяніць урачам кавідныя надбаўкі

17.04.2024
Указ нумар 131, які прадугледжвае выплату надбавак за работу ва ўмовах інфекцый, адмяняць не плануецца, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Чараднічэнка адзначыў, што апошнім часам у недзяржаўным інфармацыйным полі пачала з'яўляцца інфармацыя аб адмене, скарачэнні і іншых змяненнях па выплатах надбавак за работу з кавід-інфекцыяй у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы нумар 131.

"Міністэрства аховы здароўя афіцыйна заяўляе: ніякіх планаў ні ў Міністэрства аховы здароўя, ні ва ўрада па адмене ўказа нумар 131 няма", - сказаў намеснік міністра.

З пачатку года па стане на сакавік у якасці кавідных надбавак выплачана каля Br350 млн, якія атрымалі 82 тыс. медыцынскіх работнікаў: 20 тыс. урачоў, 39 тыс. сярэдніх медработнікаў і 23 тыс. іншых работнікаў, якія прымаюць удзел у рабоце з пацыентамі, якія маюць кавід-інфекцыю.

"Міністэрства аховы здароўя трымае на кантролі сітуацыю па мэтавым выкарыстанні выдзяляемых сродкаў", - сказаў на заканчэнне Дзмітрый Чараднічэнка.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.