Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мітрапаліт Веніямін: яднанне - гэта залог будучыні Беларусі і беларускага грамадства

25.05.2024
Яднанне - гэта залог будучыні Беларусі і беларускага грамадства. Такое меркаванне выказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Тое, што яднанне неабходна ў любым грамадстве, гэта бясспрэчна. Адзінства, або, лепш сказаць больш высокім стылем, яднанне, гэта залог будучыні краіны, грамадства", - лічыць мітрапаліт.

На думку Патрыяршага Экзарха, грамадзяне павінны навучыцца яднанню спачатку ў малых калектывах: напрыклад, у сям'і або навучальных установах. "Калі нам паглядзець, як ствараецца добрая сям'я: заўсёды каму-небудзь - мужу або жонцы трэба нешта пацярпець, змірыцца, пераступіць праз нейкія свае планы, крыўды, засмучэнні, каб была адзіная сям'я, каб былі мір і гармонія. Часам людзі да гэтага ідуць доўгі час, а часам неяк з самага пачатку гэта складваецца", - адзначыў ён.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.