Асаблівую занепакоенасць, паводле слоў віцэ-прэм'ера, выклікае магчымае ўцягванне падлеткаў у антыграмадскую або дэструктыўную проціпраўную дзейнасць. Толькі за апошнія два тыдні выяўлена больш за 700 непаўналетніх, якія ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Раённымі камісіямі па справах непаўналетніх разгледжаны або прыняты да разгляду 232 адміністрацыйныя справы.
Як адзначыў віцэ-прэм'ер, моладзь павінна быць максімальна загружана тымі заданнямі, якія даюцца ў школе, а таксама ўключана ў спартыўнае і культурнае жыццё. Усе ўмовы для гэтага прадастаўлены. "Ёсць шмат грамадскіх арганізацый, спартыўных секцый, у якія мы маем намер актыўна ўключаць падлеткаў, схільных да тых ці іншых правапарушэнняў. Станоўчыя вынікі гэтай работы ёсць, і мы маем намер далей нарошчваць міжведамаснае ўзаемадзеянне. Тут не толькі пытанні спынення правапарушэнняў. Гэта і работа камісій па справах непаўналетніх, праваахоўнай сістэмы. І вядома, прафілактычная работа Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму і ўсіх іншых зацікаўленых, якія ўключаны ў працэс выхавання нашых дзяцей. А гэты працэс павінен прадаўжацца на працягу 24 гадзін штосутачна", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.