Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у І квартале выраслі на 2,9 працэнта

21.05.2024
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-сакавіку склалі 102,9 працэнта да ўзроўню студзеня-сакавіка 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,8 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,6 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.