Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-жніўні выраслі на 5,2 працэнта

18.10.2024
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - жніўні склалі 105,2 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,7 працэнта, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, - 7,4 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,1 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,8 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.