Усебеларуская мінута маўчання пройдзе 22 чэрвеня ў 12.00
20.06.2025
22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны па ўсёй краіне пройдзе Усебеларуская мінута маўчання, паведамляе БЕЛТА.
Прыняць удзел у мінуце маўчання ў гэту сумную дату можа кожны. У 12.00 трэба спыніцца на мінуту і ўспомніць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.