"Вялікая размова з Прэзідэнтам" - Лукашэнка 9 жніўня сустрэнецца з журналістамі і прадстаўнікамі грамадскасці
29.07.2025
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" адбудзецца 9 жніўня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці ў фармаце адкрытай размовы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Трансліравацца мерапрыемства будзе ў прамым эфіры. Да размовы плануецца запрасіць некалькі соцень чалавек. Акрэдытацыя для беларускіх і замежных удзельнікаў адкрыта па электронным адрасе press@president.gov.by (прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і press@bpc.by (Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь).
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.