Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выпрабаванні энергасістэмы Беларусі з адключэннем ліній электраперадачы з Літвой прайшлі паспяхова - "Белэнерга"

14.04.2024
Выпрабаванні энергасістэмы Беларусі з адключэннем ліній электраперадачы з Літвой прайшлі паспяхова -
Выпрабаванні энергасістэмы Беларусі з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой прайшлі паспяхова. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара - галоўнага дыспетчара ДВА "Белэнерга" Дзяніса Кавалёва.

Выпрабаванні праводзіліся ў два этапы (8 і 11 красавіка) і прадугледжвалі адключэнне ўсіх міждзяржаўных ліній электраперадачы на беларуска-літоўскім сячэнні з мэтай аналізу існуючых рэжымаў работы на энергааб'ектах Беларусі, а таксама ацэнкі дастатковасці распрацаваных тэхнічных мерапрыемстваў па нівеліраванні наступстваў аддзялення краін Балтыі ад энергакальца БРЭЛЛ, якое аб'ядноўвае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву.

Як адзначыў Дзяніс Кавалёў, выпрабаванні прайшлі паспяхова і прадэманстравалі тэхнічную магчымасць беларускай энергасістэмы працаваць без сувязей з літоўскай. "Акрамя таго, мы пацвердзілі правільнасць і дастатковасць распрацаваных тэхнічных мерапрыемстваў па паляпшэнні надзейнасці электразабеспячэння сваіх прыгранічных энергетычных вузлоў, у асноўным ва ўмовах рэалізацыі рамонтнай кампаніі. Гэтыя тэхнічныя мерапрыемствы павінны быць рэалізаваны ў тэрмін да 2023 года", - растлумачыў ён.

Беларускую і літоўскую энергасістэмы звязваюць 13 ліній электраперадачы, чатыры з іх - элементы сістэмаўтваральнай сеткі 330 кВ, па якіх можна тэхнічна забяспечваць імпартна-экспартныя аперацыі ў значных аб'ёмах, а таксама рэалізоўваць транзітны патэнцыял Беларусі. Астатнія лініі электраперадачы служаць для электразабеспячэння прыгранічных энергетычных вузлоў з боку як літоўскай, так і беларускай энергасістэмы.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.