Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 57 раёнах Беларусі

27.07.2024
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 57 раёнах Беларусі
У Беларусі на сённяшні дзень дзейнічаюць забароны і абмежаванне на наведванне лясоў у 57 раёнах. Гэта вынікае з даных аператыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё раёнаў, дзе ўведзена поўная забарона, у Гомельскай вобласці - 16. Таксама ў двух раёнах (Петрыкаўскім і Акцябрскім) наведванне лясоў абмежавана, а Брагінскі, Лоеўскі і Жыткавіцкі адкрыты для адпачынку і збору лясных дароў.

Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх 17 раёнах Гродзенскай вобласці, а таксама ў 20 - Мінскай (выключэнне склаў Лагойскі раён).

У Брэсцкай вобласці забарона ўведзена ў двух раёнах - Пружанскім і Бярозаўскім.

Пры гэтым на ўсёй тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей можна свабодна наведваць лясныя масівы.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.