Сумесную акцыю "Белая Русь" — за бяспеку дзяцей на дарогах" правялі Ваўкавыска раённая арганізацыя РГА "Белая Русь" разам з міжраённым аддзелам Дзяржаўтаінспекцыі
04.09.2024
Сумесную акцыю "Белая Русь" — за бяспеку дзяцей на дарогах" на пачатку новага навучальнага года правялі ў 1-м класе з беларускай мовай навучання сярэдняй школы № 3 г. Ваўкавыска раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" разам з міжраённым аддзелам Дзяржаўтаінспекцыі Ваўкавыскага РАУС.
13 першакласнікаў зацікаўлена слухалі сваіх гасцей — намесніка старшыні раённага аб’яднання РГА "Белая Русь" Людмілу Дзямешчык і дзяржаўтаінспектара МРА Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Сяргея Вараб’я аб тым, як не патрапіць у аўтааварыю, як правільна пераходзіць дарогу, як арыентавацца на светлафор і яшчэ пра многае іншае. Заняткі праводзіліся ў форме гульні-віктарыны, а дзеці шчыра і зацікаўлена адказалі на пытанні. Двое хлапчукоў нават прызналіся, хто хацелі б стаць міліцыянерамі.
Напрыканцы арганізатары акцыі ўручылі першакласнікам сувенірныя атрыбуты дзяржаўнай сімволікі і фірменныя шалікі "Белай Русі".
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".