Увага суб'ектаў гаспадарання! Працягваецца падача заявак для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года»
04.06.2024
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2016 года № 207 аб'яўляецца старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».
Па выніках конкурсу вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:
- «Паспяховы старт»;
- «Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць буйныя прадпрыемствы);
- «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
- «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»;
- «Эфектыўны індывідуальны бізнэс» (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе павінны накіраваць свае заяўкі ў Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт да 1 чэрвеня 2020 года.
Папярэдне варта звяртацца ў кабінет № 310 сектара па рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальніцтву ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг Ваўкавыскага райвыканкама, тэл. +375 1512 4 50 26, 4 57 98, альбо на: e-mail: volk.egr@mail.ru.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Спяшайцеся стаць лепшымі!