Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ахова здароўя

Установа аховы здароўя "Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца"

231900, г. Ваўкавыск, вул. Барычэўскага, 1А
тэл./факс (01512) 6-20-10 
e-mail:mail@volrb.by
Сайт: https://volrb.by 




































ТЭЛЕФОНЫ: 
Запіс на прыём да ўрача: (01512) 5-90-33 
Рэгістратура гарадской паліклінікі: (01512) 6-80-45
Рэгістратура дзіцячай паліклінікі: (01512) 4-30-00, 4-54-32
Рэгістратура стаматалагічнай паліклінікі: (01512) 6-77-08, 5-66-33 
Рэгістратура раённай паліклінікі: (01512) 5-90-33 
Тэлефон даверу: (01512) 5-90-35

Медыцына Ваўкавыскага раёна мае сваю багатую гісторыю

Да 1939 года на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна (павета) функцыянавалі тры бальніцы на 80 стацыянарных коек, у тым ліку: яўрэйская, прыватная і гарадскі шпіталь. Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказвалі дзесяць прыватна практыкуючых урачэй.
 
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі, у верасні месяцы 1939 года дадаткова да ўжо існуючых медыцынскіх устаноў, дадалася дзяржаўная бальніца на восемдзесят коек, у будынку якой у цяперашні час размешчаны Ваўкавыскі супрацьтуберкулёзны дыспансэр.
 
Пасля вызвалення горада Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося аднаўленне і пашырэнне сеткі ўстаноў аховы здароўя. Адноўлена гарадская бальніца на 30 коек, першым галоўным урачом якой з 23.07.1944 г. быў урач-хірург Сцяпан Сідарук, адкрыты радзільны дом на 20 месцаў.
 
30 жніўня 1944 года быў арганізаваны супрацьтуберкулёзны пункт, загадчыкам якога быў урач А.Д. Гарбацэвіч. У 1952 годзе супрацьтуберкулёзны пункт быў ператвораны ў супрацьтуберкулёзны дыспансэр на 30 месцаў, а ў 1963 годзе пашыраны да 110 коек. Першым галоўным урачом супрацьтуберкулёзнага дыспансэра быў выдатны арганізатар, таленавіты ўрач В.І. Скачэўскі, які 20 гадоў узначальваў дадзеную лячэбную ўстанову і зрабіў шмат для зніжэння захворвання на туберкулёз ў раёне.
 
Жнівень 1944 года - адкрыццё санітарнай станцыі пад кіраўніцтвам фельчара І.І. Ярмаловіча.

2 лютага 1945 года - адкрыццё скурна-венералагічнага пункта, які ўзначаліла Е.Д. Урынава. У 1963 годзе ён рэарганізаваны ў скурна-венералагічны дыспансэр на 30 коек.
 
На працягу 1944-1945 гг. у сельскай мясцовасці арганізаваны і пачалі працу сем урачэбных участкаў: Роскі, Iзабелінскі, Воўпаўскі, Краснасельскі, Гудзевіцкі, Мсцібаўскі і Вярэйкаўскі.
 
Кіраўнікамі аховы здароўя Ваўкавыскага раёна ў розныя гады былі:
Косціна Вера Іванаўна – загадчыца Ваўкавыскага райздраўаддзела 1944-1953 гг.,
Зіміна М.А. – загадчыца Ваўкавыскага райздраўаддзела 1953-1957 гг.,
Кірыльчык Мікалай Тарасавіч – галоўны ўрач 1957-1972 гг.,
Вальчук Эдуард Антонавіч – галоўны ўрач 1972 г.,
Музычка Іван Мікалаевіч – галоўны ўрач 1972-1977 гг.,
Харэвіч Мечыслаў Адольфавіч – галоўны ўрач 1977-1997 гг.,
Кухарчык Віктар Іванавіч – галоўны ўрач 1997-2002 гг.,
Цімошка Галіна Раманаўна – галоўны ўрач 2002-2008 гг.,
Мількамановіч Аляксандар Люцыянавіч – галоўны ўрач 2008-2010 гг.
Нарута Аляксандар Мікалаевіч - галоўны ўрач 2011-2018 гг.
у цяперашні час - Грыцкевіч Алена Збігнеўна.

Грицкевич Елена Збигневна






























У 1963 годзе раённая бальніца была пераведзена на базу былога пагранічнага атрада, дзе размяшчаецца да гэтага часу.
 
Праляцелі гады, дзесяцігоддзі. Увесь гэты час праводзілася работа па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, пашырэнню аддзяленняў стацыянара, развіццю спецыялізаваных відаў медыцынскай дапамогі. Пабудаваны новыя будынкі: раённая і стаматалагічная паліклінікі, акушэрска-гінекалагічны корпус, Роская гарадская бальніца.
 
У цяперашні час ва УАЗ «Ваўкавыская ЦРБ» разгорнута 522 койкі, у тым ліку 427 койкі ў цэнтральнай раённай бальніцы з 14 спецыялізаванымі аддзяленнямі, гарадская бальніца з паліклінікай у г.п. Рось на 55 коек, Краснасельская паліклініка, 25-коечныя Вярэйкаўская і Матвеяўская ўчастковыя бальніцы, а таксама Гнезнаўская і Воўпаўская бальніцы сястрынскага догляду, Падароская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, чатыры паліклінікі: раённая (на 663 наведванні), гарадская (на 100 наведванняў), дзіцячая (на 100 наведванняў) і стаматалагічная (на 250 наведванняў), 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Пяць аддзяленняў раённай бальніцы з'яўляюцца міжраённымі, аказваюць дапамогу жыхарам Свіслацкага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў:
- перынатальны цэнтр II узроўню;
- цыталагічная лабараторыя;
- скурна-венералагічнае аддзяленне;
- траўматалагічнае аддзяленне;
- аддзяленне гемадыялізу. 


© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.