Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
09.12.2020

Асноўнымі тэмамі Усебеларускага народнага сходу стануць Канстытуцыя і эканоміка

Асноўнымі тэмамі Усебеларускага народнага сходу стануць канстытуцыйныя змяненні і пытанні сацыяльна-эканамічнага блока. Такое меркаванне 8 снежня ў час работы грамадскай прыёмнай па зборы прапаноў па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў выказаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Віктар Пранюк прыняў удзел у рабоце грамадскай прыёмнай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь". Ён паведаміў, што ў рэгіёне прадаўжаецца работа і грамадскіх прыёмных, і дыялогавых пляцовак. "Яны праходзяць у розных фарматах, напрыклад, у выглядзе круглых сталоў. У Шчучынскім раёне, у прыватнасці, з удзелам усіх зацікаўленых распрацоўваюць канцэпцыю развіцця раёна", - расказаў Віктар Пранюк. Ён падкрэсліў, што дыялогавыя пляцоўкі з сярэдзіны снежня прадоўжаць работу і на ўзроўні вобласці. Іх фармат будзе залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі. З усімі прапановамі, якія паступілі ад жыхароў рэгіёна, працуюць эксперты. Ініцыятывы ад рэгіёна будуць разгледжаны на рэспубліканскім узроўні, у тым ліку іх прадставяць для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе. "Думаю, на шостым Усебеларускім народным сходзе асноўная ўвага будзе ўдзелена двум самым важным пытанням - канстытуцыйным змяненням, а таксама вынікам і прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Мы ўступаем у новую пяцігодку і важна дакладна ўяўляць, як будзе развівацца краіна. Яе будучыня залежыць шмат у чым ад таго, як спрацуюць прадпрыемствы, як будзе развівацца бізнес, якім складзецца інвестыцыйны клімат", - растлумачыў Віктар Пранюк. Паводле яго слоў, працягам дыялогу можна назваць і грамадскія прыёмныя, і прамыя лініі, арганізаваныя ў гэтых прыёмных. Такі фармат дае магчымасць выказацца тым людзям, хто асабіста не змог прыняць удзел у рабоце дыялогавых пляцовак. Звярнуцца можа любы жадаючы і па любой хвалюючай яго тэме. "Часта сюды паступаюць пытанні і лакальнага, жыццёвага ўзроўню. Прамая сувязь дае магчымасць чыноўнікам рознага ўзроўню аператыўна прымаць рашэнні для дапамогі грамадзянам", - дадаў Віктар Пранюк. Ён падкрэсліў, што ніводны зварот не застанецца без увагі. Сёння, напрыклад, узнімалі пытанні жыллёвага будаўніцтва, функцыянавання сістэмы ЖКГ, а таксама звязаныя з асабістым камфортам людзей. У прыватнасці, жыхары адной з вёсак пад Гроднам папрасілі садзейнічання ў будаўніцтве перахода праз чыгуначныя пуці. Пытанне разгледзяць дадаткова. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.