Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
07.05.2020

Фільм аб вызваленні Гродзенскай вобласці прэзентуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і актыўная моладзь рэгіёна працуюць над фільмам аб вызваленні Гродзенскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ГрДУ імя Янкі Купалы. Купалаўскі ўніверсітэт праводзіць віртуальную грамадзянска-патрыятычную акцыю "Дарогамі Перамогі". Праект стане часткай рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Помнім кожнага", прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі. Удзельнікі акцыі, сярод якіх студэнты-купалаўцы, прадстаўнікі актыўнай моладзі раённых цэнтраў рэгіёна, разам працуюць над стварэннем тэматычнага відэафільма. Стужка раскажа, як праходзіла вызваленне раёнаў вобласці і Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фільм зманціруюць з асобных відэаролікаў, знятых моладдзю вобласці на фоне памятных месцаў. Прэзентацыя фільма адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы 8 мая. "Віртуальная грамадзянска-патрыятычная акцыя "Дарогамі Перамогі" праводзіцца для захавання памяці аб нашых героях, фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, раскрыцця іх творчага патэнцыялу і ўключэння прадстаўнікоў маладога пакалення ў правядзенне святочных мерапрыемстваў, звязаных з Перамогай савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", - адзначылі ў прэс-службе ўніверсітэта. Акцыя "Дарогамі Перамогі" ініцыявана студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пры падтрымцы ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і аддзелаў (сектараў) культуры райвыканкамаў Гродзенскай вобласці. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.