Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.09.2021

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі. Абмежаванні ўведзены па ўсёй Гродзенскай вобласці, а таксама амаль па ўсёй тэрыторыі Мінскай (акрамя Мядзельскага і Лагойскага раёнаў). Такія меры дзейнічаюць таксама ў Акцябрскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім раёнах Гомельскай вобласці. На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.