Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.12.2020

Адкрыты зварот беларускай спартыўнай грамадскасці можна падпісаць анлайн

Адкрыты зварот вядомых беларускіх атлетаў, чэмпіёнаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, сусветных, еўрапейскіх і нацыянальных пяршынстваў да міжнароднай і беларускай грамадскасці ў імя стварэння і міру цяпер можна падпісаць у інтэрнэт-прасторы на платформе athletes.by. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе НАК. Любы жадаючы спартсмен, трэнер можа зайсці на старонку і падтрымаць ініцыятыву. Да звароту выказалі жаданне далучыцца і штатныя супрацоўнікі спартыўнай сферы Беларусі. "Пісьмо ў імя стварэння і міру ўжо ўласнаручна падпісалі многія вядомыя атлеты, трэнеры, чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, сусветных і еўрапейскіх пяршынстваў, прадстаўнікі нацыянальных каманд, ветэраны спорту, сярод якіх чэмпіёны і прызёры Гульняў Аляксандр Мядзведзь, Кацярына Карстэн, Аляксандр і Андрэй Багдановічы, Антон Кушнір, Аляксандр Масяйкоў, Яніна Правалінская-Карольчык, Сяргей Булыгін, Наталля Цылінская, Любоў Чаркашына і іншыя. Гэтыя подпісы таксама будуць улічаны і ўнесены на платформу athletes.by. Звяртаем увагу, што платформа пастаянна абнаўляецца", - гаворыцца ў паведамленні. НАК таксама заклікаў СМІ выкарыстоўваць у сваіх матэрыялах дакладную і актульную інфармацыю аб рабоце платформы. Нагадаем, з ініцыятывай звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт ад асобы беларускіх атлетаў заявіла ў ходзе рабочай нарады 17 лістапада ў НАК Беларусі чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Баку і Мінску па барацьбе жаночай Васіліса Марзалюк. Удзельнікі нарады згадзіліся з меркаваннем, што калі ініцыятыва звярнуцца ў МАК будзе ісці ад большасці беларускіх спартсменаў, то яе трэба падтрымаць. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.