Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.11.2020

Акцыя "Нашы дзеці" пройдзе з выкананнем антыкаранавірусных мер - Петрышэнка

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе з выкананнем антыкаранавірусных мер, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем аргкамітэта па правядзенні акцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Фармат акцыі "Нашы дзеці" сябе апраўдаў, мы будзем праводзіць яе і ў гэтым годзе, павышаючы эфектыўнасць і разнастайнасць мерапрыемстваў, каб хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава. Пэўныя карэктывы ўнесла каранавірусная інфекцыя, таму сёння будзем гэту тэматыку закранаць разам з Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам адукацыі, іншымі зацікаўленымі структурамі. Вядома ж, будзем рэалізоўваць комплекс мерапрыемстваў, каб не дапусціць і мінімізаваць распаўсюджванне гэтага захворвання", - сказаў Ігар Петрышэнка. "Новы год для дзяцей незалежна ад любых інфекцый павінен быць і ўзнімаць настрой. Кожнае дзіця павінна адчуваць клопат дарослых", - лічыць віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, сярод антыкаранавірусных мер можа быць масачны рэжым пры правядзенні акцыі, рашэнне аб гэтым будзе прымацца ў снежні ў залежнасці ад рэгіёна і ўстаноў, дзе плануюцца святочныя мерапрыемствы. Сярод мер таксама фізічнае дыстанцыраванне, выкарыстанне антысептыкаў. "Канкрэтныя рашэнні будзем прымаць ужо на стадыі правядзення акцыі. Пакуль рыхтуем у штатным рэжыме. Мы традыцыйна разглядаем пытанні бяспекі руху, проціпажарныя мерапрыемствы, цяпер дадаюцца проціэпідэмічныя мерапрыемствы. Наша задача - ніякім чынам не змазаць добры настрой ад святочных мерапрыемстваў, але каб дзеці заставаліся здаровымі", - сказаў Ігар Петрышэнка. Традыцыйна ўдзельнікамі акцыі стануць дзяржаўныя органы, банкі, грамадскія аб'яднанні і іншыя структуры. "Гэта акцыя выклікае ўнутраны ўздым не толькі ў дзяцей, але і ў тых службовых асоб, якія традыцыйна ўдзельнічаюць у ёй і наведваюць розныя аб'екты, бачаць, якія таленавітыя, цудоўныя нашы дзеці", - адзначыў віцэ-прэм'ер. Для наведвання будзе прапанавана больш за 90 аб'ектаў - школы-інтэрнаты, дзіцячыя дамы, дзіцячыя бальніцы і сацыяльныя прытулкі, спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Усяго на рэспубліканскім узроўні плануецца ўдзел у акцыі больш як 15 тыс. дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў. Пералік устаноў і арганізацый, уключаных у акцыю, будзе зацверджаны да 7 снежня. Адным з мерапрыемстваў акцыі "Нашы дзеці" стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі. На галоўную ёлку краіны будуць запрошаны 2370 дзяцей ва ўзросце 8-14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод удзельнікаў - дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, з сем'яў бежанцаў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце. Запланаваны таксама рэспубліканскі навагодні баль для навучэнцаў і студэнтаў у Палацы Незалежнасці. Акцыя "Нашы дзеці" пройдзе з 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021-га. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.