Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.10.2021

Асенняя сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 4 кастрычніка

Адкрыццё шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 4 кастрычніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", "Аб змяненні законаў па пытаннях жывёльнага свету і бяспекі генна-інжынернай дзейнасці". У другім чытанні - законапраекты "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", "Аб змяненні законаў па пытаннях гарантаванага кампенсавання банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)", "Аб турызме". Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў - "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку абароны канфідэнцыяльнай інфармацыі і адказнасці за яе выдаванне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за выкананнем адзіных правілаў канкурэнцыі ад 12 лістапада 2014 года", "Аб прыпыненні дзеяння пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу". Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць пытанні "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2021 г. нумар 3 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы", "Аб Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2021 г. нумар 4 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.