Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.08.2021

Беларусь і Расія практычна поўнасцю ўзгаднілі пакет інтэграцыйных дакументаў

Беларусь і Расія практычна поўнасцю ўзгаднілі пакет інтэграцыйных дакументаў. Аб гэтым сёння на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Ужо амаль тры гады па ініцыятыве нашых расійскіх партнёраў мы рэалізуем падыходы па паглыбленні інтэграцыі ў рамках выканання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пасля замарозкі гэтай тэматыкі зімой 2019 года перагаворы былі адноўлены летам 2020-га. У працэсе перагавораў даволі хутка выявілася ядро інтарэсаў з кожнага боку. Для расіян гэта пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, інакш кажучы, празрыстасці, прасочвальнасці тавараў па іх тэрыторыі. Для нас - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак. Ва ўсім пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцей галоўная складанасць у нашых перагаворных пытаннях заключалася ва ўзаемаўвязванні гэтых сустрэчных інтарэсаў", - расказаў Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, у выніку бакі выйшлі на практычна поўнасцю ўзгоднены пакет інтэграцыйных дакументаў, які ўключае асноўныя напрамкі і 28 галіновых саюзных праграм, а таксама праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні. Як заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, у рамках Саюзнай дзяржавы засталося ўзгадніць толькі адну саюзную праграму. Інтэграцыйныя карты, якія разглядаліся раней, былі перафармаціраваны ў саюзныя праграмы. Усяго іх 28. І засталося нявырашаным адно пытанне. "Калі мы ў саюзе, калі бачым перспектыву, трэба выраўноўваць цэны і там, і тут. Або, як у вас прынята гаварыць, у свабоднае плаванне адпусціць. Захацелі - мы купілі там прыродны газ, дапусцім, у "Газпрама". Няма ў "Газпрама"? У іншай кампаніі - у вас іх шмат, якія здабываюць прыродны газ. Інакш кажучы, свабодны павінен быць гандаль гэтым таварам. Адсюль будуць цэны. Мы не просім нізкіх цэн. Мы роўных цэн хочам", - падкрэсліў беларускі лідар 9 жніўня. Ён нагадаў, што адзіная эканамічная прастора, якую выбудоўваюць Беларусь і Расія, прадугледжвае роўныя ўмовы для ўсіх суб'ектаў гаспадарання, прадпрыемстваў і людзей. Рыначныя ўмовы. "Мы згодны на рыначныя ўмовы, але ўмовы павінны быць роўнымі. Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што мы пераадолеем усякія бар'еры і выраўнуем гэтыя ўмовы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Мне хацелася б спадзявацца, аб чым мы з Прэзідэнтам (Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) дагаворваліся, што ў гэтым годзе, у канцы года, адбудзецца Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы. І ён павінен быць этапны, там мы павінны прыняць вельмі сур'ёзныя рашэнні. Думаю, калі там расіяне ўжо вельмі пабаяцца адносна газу зрабіць нейкі крок па выраўноўванні ўмоў, мы гэтыя 28 саюзных праграм (карты былі перапрацаваны) прымем. Гэта будзе каласальны крок наперад", - упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.