Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.06.2021

Беларуская моладзь выказала нязгоду з уведзенымі супраць краіны эканамічнымі санкцыямі

Удзельнікі агульнанацыянальнага дыялогу "Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы" прынялі заяву ў сувязі з увядзеннем чацвёртага пакета санкцый Еўрасаюза адносна Беларусі". Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння ўдзельнікі дыялогу прынялі заяву аб тым, што мы катэгарычна асуджаем самы подлы праект санкцый у адрас Беларусі, нашых землякоў, выдатных людзей - працаўнікоў, моладзі, пенсіянераў, нашых бацькоў і іх дзяцей. Безумоўна, нашу дзяржаву імкнуцца ўвесці ў ізаляцыю, і гэта сведчыць аб канкрэтных, можна сказаць, ваенных дзеяннях", - расказаў першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк. У прыватнасці, беларуская моладзь выказвае нязгоду з эканамічнымі санкцыямі, уведзенымі супраць Беларусі, і лічыць, што дзеянні, накіраваныя на падрыў эканомікі краіны, супярэчаць нормам міжнароднага права. "Сёння суверэнную дзяржаву, якая знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, спрабуюць ператварыць у рэзервацыю, адрэзаўшы ад астатняга свету. Ці гэта прынцыпы "асветнай" дэмакратыі? Ці такімі метадамі павінны дзейнічаць у XXI стагоддзі буйнейшыя сусветныя дзяржавы? - гаворыцца ў заяве. - Ніякія палітычныя рознагалоссі не павінны ўшчамляць правы звычайных грамадзян. Ад санкцый у першую чаргу церпяць работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таму і іх сем'і і дзеці, моладзь. Мы з'яўляемся сведкамі адкрытага парушэння асноўнага права любога чалавека - права годна працаваць для забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця сабе і членам сваёй сям'і. Еўрапейскі саюз не мае права не звяртаць увагі на лёсы простых людзей". Як дадаў старшыня Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый Павел Алекса, вядома, моладзь сёння цікавіць знешняя геапалітычная абстаноўка. "Мы ўсе з'яўляемся часткай гэтага працэсу. Сёння нас непакояць санкцыі і эканамічныя меры, якія прымаюцца да нашай краіны. Абмяркоўваючы гэту тэму ў час дыялогу з моладдзю, мы выпрацавалі шэраг прапаноў. Гэта наша пазіцыя. Мы катэгарычна не згодны з тымі мерамі, якія прымяняюцца да нас. Мы ўсе разумеем вельмі добра, што гэтыя санкцыі закранаюць абсалютна ўсіх, абсалютна кожнага, перш за ўсё людзей, якія ні ў чым не вінаватыя", - дадаў ён. Удзельнікі дыялогу ад імя маладзёжных грамадскіх арганізацый, маладзёжнага і студэнцкага актыву Беларусі ўказалі сусветнай супольнасці на неправамернасць дзеянняў ЕС і заклікалі шырокую грамадскасць далучыцца да заявы. Агульнанацыянальны адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы" - адна з цэнтральных падзей Тыдня моладзі. Да ўдзелу ў рабоце дыялогавай пляцоўкі былі запрошаны каардынатары прыярытэтных напрамкаў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі - прадстаўнікі парламента, міністэрстваў і ведамстваў, рэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама лідары БРСМ, пераможцы і прызёры праектаў саюза моладзі, прадстаўнікі студатрадаўскага руху, валанцёры "Добрае сэрца", удзельнікі МААП, грамадскія арганізацыі патрыятычнай накіраванасці. У цэлым мерапрыемства аб'яднала каля 250 чалавек. Галоўнай афлайн-студыяй адкрытага дыялогу стала зала адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Рэгіёны далучыліся да работы анлайн праз абласныя і раённыя студыі сувязі. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.