Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
25.03.2021

Беларускі саюз афіцэраў: не дазволім разваліць нашу любімую краіну

Ветэраны Узброеных Сіл разам з беларускім народам не дазволяць разваліць любімую краіну. Аб гэтым гаворыцца ў адкрытым пісьме грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" праціўнікам дзеючай улады, размешчаным на сайце Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА. "Мы - ветэраны Узброеных Сіл - ведаем, чым заканчваюцца каляровыя рэвалюцыі, якія праводзяцца па адзіных лякалах. Сапраўдныя мэты вашых дэмаршаў мы разумеем - вы, безумоўна, хочаце, каб наша цудоўная Беларусь паўтарыла сумную долю такіх краін, як Украіна, Лівія, Ірак і многіх іншых, у якіх дзяржаўныя перавароты былі паспяхова рэалізаваны. Вы штурхаеце нашу рэспубліку ў бездань бясконцай грамадзянскай варожасці. Сёння зноў вы заклікаеце выходзіць на вуліцу. Уражвае глыбіня вашага маральнага і духоўнага падзення - да якой жа ступені трэба не любіць свой народ і сваю Айчыну, каб спрабаваць зарадзіць нянавісць адзін да аднаго, учыняць беспарадкі і дыверсіі, якія адназначна прывядуць да ахвяр, пасеюць хаос і полымя грамадзянскага процістаяння, - гаворыцца ў пісьме. - Перастаньце быць бязвольнымі марыянеткамі на кароткім павадку ў заходніх амаральных палітыканаў, якія прадстаўляюць партыю вайны. Вы за долар, якім вам махаюць з-за мяжы, гатовы прадаць краіну, вынаходзіце новыя падкопы супраць беларускага народа. Вы называеце сябе патрыётамі, хоць адкрыта працуеце на развал эканомікі, ліквідацыю канстытуцыйнага ладу і знішчэнне краіны. Можна не сумнявацца, што ўсё тое зло, якое вы сееце ў душы беларусаў, вернецца да вас". Аўтары звароту лічаць, што праціўнікам дзеючай улады "надышоў час пакаяцца ва ўчыненым перад міласэрным беларускім народам, які не жадае, каб беларусы загінулі ў пажарышчы грамадзянскай вайны, якую вы распальваеце. Мы, ветэраны Узброеных Сіл і разам з намі ўвесь беларускі народ, не дазволім вам разваліць нашу любімую Беларусь. У вас не атрымаецца гэтага зрабіць, нягледзячы на ўсе спробы, якія вамі прымаюцца. Мы прыкладзём максімум намаганняў, каб захаваць моцную, спакойную і квітнеючую Рэспубліку Беларусь. І мы яе захаваем, таксама як яе захавалі нашы слаўныя і гераічныя продкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.