Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.05.2021

"Белтэлекам" 9 мая прадаставіць бясплатныя званкі ветэранам вайны

"Белтэлекам" прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Перамогі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства. Бясплатныя міжгароднія размовы прадастаўляюцца з 00.00 да 24.00 9 мая аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з дамашніх тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб. Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі мабільных аператараў, доступ да інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе. Акрамя таго, у гонар Дня Перамогі "Белтэлекам" прапануе спецыяльныя ўмовы для падключэння да ZALA. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.