Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.05.2021

Больш за 16 тыс. шматдзетных сем'яў адкрылі дэпазіты па новай праграме "Сямейны капітал"

Для шматдзетных сем'яў на 1 мая 2021 года адкрыты 98 561 дэпазітны рахунак "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 16 182, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Па праграме "Сямейны капітал" 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 379 дэпазітных рахункаў на суму $823,8 млн. Памер назначаемай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыты 16 182 дэпазітныя рахункі на суму Br366,6 млн. У новай пяцігодцы сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна. У 2020 годзе яго памер складаў Br22,5 тыс., а з 1 студзеня 2021 года - Br23 737,5. Звярнуцца за назначэннем сямейнага капіталу можна не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга дзіцяці або наступных дзяцей. "На 1 мая гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзены 34 852 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 31 099 (89 працэнтаў), на атрыманне адукацыі - 1753 (5 працэнтаў), на атрыманне медыцынскіх паслуг - 2000 (6 працэнтаў). Прынята 32 775 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - адзначылі ў Мінпрацы. Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 7122, следам ідуць Мінская - 5433, Гомельская - 5334, Мінск - 4407, Гродзенская - 3895, Магілёўская - 3360. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці - 3224. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.