26.10.2021
Больш за 2 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19
Больш за 2 млн 698 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 млн 20 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Пры гэтым удакладняецца, што з усіх прышчэпленых больш за 30,8 тыс. прышчэплена вакцынай "Спадарожнік Лайт".
У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 247,1 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 209,1 тыс., Гомельскай - больш за 372,8 тыс., Гродзенскай - больш за 239 тыс., Мінскай - больш за 237,2 тыс., Магілёўскай - больш за 241,3 тыс., у Мінску - больш за 418,5 тыс.
Больш за 54,9 тыс. супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.