Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.05.2021

Больш за 342 тыс. дзяцей плануюць аздаравіць гэтым летам у Беларусі

Больш за 342 тыс. дзяцей плануюць аздаравіць гэтым летам у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік дырэктара - начальнік аддзела Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА. "Плануецца, што ў гэтым годзе ў лагерах усіх тыпаў будзе аздароўлена амаль 342 тыс. дзяцей. З іх у лагерах з дзённым знаходжаннем - 198 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак і 144 тыс. - з кругласутачным", - сказаў Аляксандр Цай. Ён удакладніў, што запланаваная да аздараўлення колькасць дзяцей, якая пазначалася ў сакавіку (344 тыс.), была скарэкціравана. Але кожнае дзіця, якое хоча адпачыць летам у лагеры, зможа гэта зрабіць. Дарэчы, бацькоўскі попыт на пуцёўкі ў гэтым годзе вышэйшы, чым у мінулым. Усяго будзе працаваць каля 5,5 тыс. дзіцячых аздараўленчых лагераў. Цяпер завяршаецца іх падрыхтоўка, у хуткім часе пачнецца прыёмка аб'ектаў. Вядзецца адбор персаналу, а таксама павышэнне кваліфікацыі - па выкананні патрабаванняў санітарных норм, правіл і часовых рэкамендацый па прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. На арганізацыю летняга аздараўлення цэнтру выдзелена каля Br45 млн з рэспубліканскага бюджэту. На захаванне і ўмацаванне інфраструктуры стацыянарных лагераў і яе падрыхтоўку да работы летам плануецца выдзеліць амаль Br15 млн з розных крыніц фінансавання. Вызначаны аб'ёмы патаннення кошту пуцёвак. Чакаецца, што сярэдні кошт пуцёўкі ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем 18 і больш дзён складзе Br520 (памер патаннення па ёй за кошт дзяржсродкаў складзе Br215, бацькоўская даплата - не менш за 10 працэнтаў). У дзённыя лагеры пуцёўка на 18 дзён у сярэднім складзе Br127 (памер патаннення - Br89). Акцэнт падчас кампаніі будзе зроблены на забеспячэнні бяспекі дзяцей. Пастаянна будзе праводзіцца прафілактычны маніторынг выканання санітарных норм і правіл, часовых рэкамендацый, тэхнікі бяспекі, а таксама стану здароўя дзяцей і персаналу. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.